Першая Кантакты Мапа
Расклад набажэнстваў ў Росіцы на 2010 г.
23.12.2009 13:39

Адным з асаблівых месцаў у Беларусі, якое штогод наведвае вялікая колькасць пілігрымаў, з’яўляецца мястэчка Росіца Віцебскай дыяцэзіі. Сюды за сотні кіламетраў, людзі прыходзяць не толькі для таго, каб узгадаць ахвяры трагедыі 1943 г., але таксама падзякаваць за дар благаслаўлёных мучанікаў — айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру, і — каб узмоцніць веру.

Ксяндзы  Закону айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 2010 г. запрашаюць прыняць удзел у наступных урачыстасцях:

20 лютага — урачыстасць успаміну росіцкай трагедыі;

1 мая — урачыстасць святога Юзафа, пілігрымка мужчын у Росіцу;

29 мая — пілігрымка жанчын у Росіцу;

27 ліпеня — пачатак пілігрымкі Барысаў–Росіца;

4 жніўня — пачатак пілігрымкі Друя–Росіца;

6–7 жніўня — урачыстасці благаслаўлёных пакутнікаў з Росіцы  Юрыя Кашыры і кс. Антонія Ляшчэвіча;

Тэлефон для даведак:

+375 29 211 25 45 — кс. Чэслаў Курачка

 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі