Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


У Слоніме пройдзе Х юбілейны турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ»
01.09.2014 12:17 | адбылося

20 верасня 2014 г. у Слоніме (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11) адбудзецца Х юбілейны турнір па футболе “Памяці св. Яна Паўла ІІ”.

 
У Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын
12.09.2014 12:07 | адбылося

20 верасня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын «Быць вучнем Хрыста». Спецыяльным госцем гэтых духоўных практыкаванняў стане Дональд Турбіт, каардынатар «Служэння Абнаўлення» (Renewal Ministry) і кіраўнік міжнароднага каталіцкага руху «Мужчыны святога Юзафа».

 
У Бараўлянах адкрыецца новы салезіянскі араторый
26.08.2014 17:36 | адбылося

Новы салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо будзе адкрыты пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбудзецца ў Мінскім раёне 20 верасня.

 
Канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі пройдзе ў гомельскім касцёле
15.09.2014 10:16 | адбылося

21 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі — Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

 
Брат з супольнасці Тэзэ наведае Беларусь з 21 па 26 верасня (абноўлена)
22.09.2014 14:22 | адбылося

Адзін з братоў супольнасці Тэзэ ў чарговы раз наведае Беларусь. Падчас візіту, які будзе працягвацца з 21 па 26 верасня, запланаваны сустрэчы з моладдзю ў Мінску, Гродне і Гомелі. 

 
Пройдзе сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі да 10 гадоў святарства
15.09.2014 14:37 | адбылося

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях пройдзе духоўна-фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якія маюць менш за 10 гадоў святарства. 23-24 верасня збіраюцца святары да 5 гадоў святарства, а 24-25 верасня – да 10 гадоў святарства.

 
У мінскім араторыі адбудзецца тэатральны вечар
17.09.2014 10:42 | адбылося

Араторый імя святога Яна Боско запрашае на тэатральны вечар, які адбудзецца 27 верасня 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 28, корп. 1 (Серабранка). Пачатак у 19 гадзін.

 
У Гатаве пройдуць святкаванні 10-годдзя парафіі
19.09.2014 20:11 | адбылося

Адпустовая святая Імша ва ўрачыстасць апекуна парафіі ў Гатаве св. Арханёла Міхала пройдзе 28 верасня.

 
У ноч на 28 верасня ў Полацку пройдзе начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі
04.09.2014 14:34 | адбылося
Ужо традыцыйна восенню моладзь Віцебскай дыяцэзіі збіраецца на начное чуванне, якое сёлета адбудзецца з 27 на 28 верасня.
 
Piligrymka.by запрашае наведаць Фаціму
09.09.2014 13:21 | адбылося

Парафія Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (piligrymka.by) запрашае далучыцца да пілігрымкі ў Фаціму. Яна адбудзецца 2-17 кастрычніка 2014 г.

 
Парафія Святога Францішка запрашае на набажэнства «Transitus»
23.09.2014 13:18 | адбылося

3 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus». Набажэнства з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.

 
«Карытас» у Глыбокім запрашае на сустрэчу для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў
16.09.2014 15:03 | адбылося

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у сустрэчы для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў пад назвай “Мы разам!”, якая адбудзецца 4 кастрычніка 2014 г.

 
Не прапусці: біблійны семінар з Баранавіч будзе дасяжны online
10.10.2014 22:06 | адбылося

11 кастрычніка на Catholic.by будзе арганізавана online-трансляцыя навукова-практычнага семінара на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?» з Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах. Пачатак семінара а 10-й гадзіне.

 
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на біблійны семінар
06.10.2014 11:36 | адбылося

Навукова-практычны семінар на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?», які пройдзе 11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага, запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.

 
У Дзятлаве адкрыецца араторый імя блл. мучанікаў з Познані
05.10.2014 13:03 | адбылося

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) запрашае 11 кастрычніка на адкрыццё араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.