Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Урачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць 22–23 жніўня (абноўлена)
20.08.2014 15:25 | адбылося

22–23 жніўня ў Браславе пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Галоўная святая Імша адбудзецца 23 жніўня ў 11 гадзін.

 
У Лучаі адбудзецца Імша на пачатак навучальнага года і канцэрт
18.08.2014 09:11 | адбылося

24 жніўня 2014 г. у 16.30 у парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) з нагоды пачатку навучальнага года адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае.

 
Беларусаў запрашаюць у пешую пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню
05.08.2014 11:39 | адбылося
З 16 па 25 жніўня будзе адбывацца XXII пешая экуменічная пілігрымка з Беластока ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільню праз Гродна, у якую запрашаюцца і беларусы.
 
Парафія ў Лучаі запрашае на валанцёрскі летнік
11.08.2014 12:17 | адбылося

З 20 па 30 жніўня 2014 г. усе жадаючыя запрашаюцца на валанцёрскі летнік, які адбудзецца ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат). “Вас чакае святыня неверагоднай прыгажосці - Лучай! Каб гэтыя мясціны заквітнелі яшчэ больш, нам патрэбныя вы і вашыя працавітыя рукі. Не ўпускайце магчымасць надзвычай цікава і плённа правесці апошнія летнія дні ў чароўным азёрным краі”, - запрашаюць прадстаўнікі парафіі.

 
У гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі для святароў
13.06.2014 13:00 | адбылося

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для cвятароў Гродзенскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі пройдуць у два туры: 25-28 жніўня і 1-4 верасня.

 
У Жалудку будуць маліцца ў знак падзякі за жыццё і служэнне ксяндза Пятра Барташэвіча
25.08.2014 17:03 | адбылося

30 жніўня ў парафіі Унябаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку адбудзецца святая Імша падзякі за жыццё і служэнне кс. прэлата Пятра Барташэвіча, стараннага душпастыра і вязня шматлікіх лагераў. Яе узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Аб’яўлены набор на навучанне на Курсах сямейнага жыцця ў Гродне
06.06.2014 06:19 | адбылося
Курсы сямейнага жыцця ў Гродне распачынаюць чарговы навучальны 2014/2015 год. Запрашаюцца ўсе жадаючыя на лекцыі па асновах праўды веры і хрысціянскай сям’і.
 
Школа Сямейнага Жыцця аб'явіла аб наборы слухачоў
21.05.2014 16:27 | адбылося

Школа Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі аб’яўляе набор слухачоў на 2014/2015 гг.

 
У Друі пройдуць святкаванні з нагоды 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча (абноўлена)
26.08.2014 15:36 | адбылося

31 жніўня 2014 г. у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія) будуць святкаваць 100-годдзе нараджэння свайго парафіяніна — біскупа Чэслава Сіповіча. На святкаванні прыбудуць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).

 
У Смаргоні адбудзецца сустрэча для дзяўчат, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне
31.08.2014 13:00 | адбылося

6-7 верасня 2014 г. у парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (вул. П. Балыша, 3) пройдзе сустрэча для дзяўчат, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне. На сустрэчу запрашаюцца дзяўчаты 15-25 гадоў.

 
30 жніўня пачынаюцца ўступныя экзамены ў Катэхетычны каледж у Баранавічах
26.08.2014 17:11 | адбылося

Паступленне ў катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах будзе праходзіць у два туры. Першы тур уступнага экзамена для абітурыентаў адбудзецца 30 жніўня ў 11.00,  другі тур – 6 верасня ў 11.00.

 
У Беразінскім пройдзе турнір па міні-футболе імя бл. Міхала Сапоцькі
05.09.2014 11:26 | адбылося

13 верасня 2014 г. у п. Беразінскае (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адбудзецца 5-ы турнір па міні-футболе (5х5) імя благаслаўлёнага святара і мучаніка Міхала Сапоцькі.

 
У Мастах адбудуцца рэкалекцыі з кс. Антанэла Гадэду
02.09.2014 12:37 | адбылося

13-14 верасня 2014 г. у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі “Прыйдзі, Дух Святы” з кс. Антанэла Гадэду — італьянскім святаром, які разам з кс. Энрыке Порку выехаў у Бразілію, каб абвяшчаць Евангелле сярод найбяднейшых жыхароў трушчоб і рабіць учынкі міласэрнасці.

 
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адзначыць адпустовую ўрачыстасць
08.09.2014 12:31 | адбылося

14 верасня 2014 г. Касцёл будзе адзначаць свята Узвышэння Святога Крыжа. У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адбудзецца ў гэты дзень адпустовая ўрачыстасць. Святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці тытула Кальварыйскага касцёла пройдуць у 10.00, 14.00 i 18.00.

 
У Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды аднаўлення Кальварыі і юбілею касцёла (абноўлена)
07.09.2014 20:53 | адбылося

14 верасня 2014 г. у Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці благаслаўлення адбудаванай Кальварыі і юбілею 260-годдзя касцёла Маці Божай Шкаплернай. Урачыстасці ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак у 11.00.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.