Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


3 лістапада адбудзецца малітва за cпачылых духоўных асобаў Магілёўшчыны
24.10.2014 16:53 | адбылося

3 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве пройдзе малітва за cпачылых духоўных асобаў Магілёўшчыны. Пачатак у 11.00.

 
Дні духоўных сустрэч для дзяўчат пройдуць у Наваполацку
22.10.2014 15:56 | адбылося

7–8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца дні духоўных сустрэч для дзяўчат «Малітва — мая асабістая сустрэча з Каралём».

 
У Івянцы пройдзе Імша ў першую гадавіну гібелі айца Андрэя Ахрэма
31.10.2014 10:08 | адбылося

8 лістапада ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы пройдзе святая Імша ў першую гадавіну трагічнай гібелі айца Андрэя Ахрэма OFMСonv. Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (дэканаты Мінск-Захад і Мінск-Усход)
22.10.2014 11:18 | адбылося

Прыводзім расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (дэканаты Мінск-Захад і Мінск-Усход).

 
Расклад набажэнстваў на могілках у Гродне і Лідзе
21.10.2014 13:17 | адбылося

Расклад набажэнстваў на могілках у Гродне і Лідзе 1, 2 і 8 лістапада прыводзіць каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Пяць дыяканаў прымуць у Гродне прэзбітэрскае пасвячэнне
10.10.2014 15:42 | адбылося

8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне пяці дыяканам, выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 
У Гродне адбудзецца Імша падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
31.10.2014 14:09 | адбылося

9 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца ўрачыстая Імша падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 
Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Оршы
28.10.2014 13:47 | адбылося

7–9 лістапада ў парафіі Св. Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі для мужчын.

 
У Гомелі прэзентуюць факсіміле Тураўскага Евангелля
04.11.2014 11:11 | адбылося

10 лістапада ў актавай зале Гомельскай абласной бібліятэкі а 16-й гадзіне пройдзе прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля. Факсімільныя копіі (дакладна ўзноўленыя)  былі надрукаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі агульным накладам у 500 асобнікаў.

 
11 лістапада ў мінскай архікатэдры будуць маліцца за ахвяраў Першай сусветнай вайны
11.11.2014 11:42 | адбылося

11 лістапада, у 96-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны, у мінскай архікатэдры пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў той вайны.

 
Вернікі з Беларусі запрашаюцца на супольную малітву ў Вострай Браме
03.10.2014 16:06 | адбылося

У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні напярэдадні ўспаміну Маці Божай Вастрабрамскай праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.

 
У Бараўлянах адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці»
11.11.2014 10:40 | адбылося

15–16 лістапада ў Бараўлянах адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), на якія запрашаецца моладзь ад 17 гадоў.

 
150 гадоў з моманту асвячэння касцёла адзначаць на Залатой Горцы ў Мінску
11.11.2014 10:16 | адбылося

15 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святкаванне 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла.

 
«Мужчынам і жанчынай стварыў іх…» — «Вінаграднік» для моладзі пройдзе ў Оршы
06.11.2014 11:35 | адбылося

Моладзь запрашаецца на «Вінаграднік» у Оршу, які адбудзецца 15 лістапада і будзе прысвечаны тэме духоўнасці мужчыны і жанчыны.

 
Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Гродне
02.11.2014 12:01 | адбылося

15 лістапада ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) адбудуцца рэкалекцыі для мужчын. Рэкалекцыі правядзе кс. Віктар Ханько.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.