Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


У Пінску адбудзецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў
25.09.2014 08:54 | адбылося

25 кастрычніка ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18) адбудзецца Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў. Пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».

 
Чырвоны касцёл арганізоўвае пілігрымку ў Пінск да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтэка
02.10.2014 09:55 | адбылося

Парафія Ссв. Сымона і Алены ў Мінску арганізоўвае аўтобусную пілігрымку ў Пінск з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння першага кардынала Казіміра Свёнтэка. Паездка запланавана на 25-га кастрычніка.

 
У Беларусі пройдзе Ружанцовы Кангрэс (+праграма)
30.09.2014 13:40 | адбылося

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 56-м пленарным пасяджэнні прыняла рашэнне аб правядзенні ў Беларусі, у межах Года малітвы, Ружанцовага Кангрэсу. Кангрэс будзе складацца з чатырох частак у адпаведнасці з часткамі малітвы: па адной — у кожнай дыяцэзіі.

 
У кастрычніку адбудзецца пілігрымка сем’яў у Пінск
23.05.2014 10:38 | адбылося

Пілігрымка сем’яў у катэдральны касцёл у Пінску адбудзецца 25 кастрычніка, яна будзе праходзіць пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».

 
Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу
18.10.2014 09:35 | адбылося

Браты кармэліты босыя запрашаюць юнакоў (8-11 клас) на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу з мэтай пазнання кармэліцкай духоўнасці, святых Кармэлю і супольнага адпачынку. Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 кастрычніка ў Нарачы (Мядзельскі раён) у кляштары кармэлітаў босых.

 
Браты францішкане запрашаюць юнакоў на рэкалекцыі
13.10.2014 11:49 | адбылося

Браты францішкане запрашаюць юнакоў (9–11 клас) на рэкалекцыі «АДКАЗнасць — крок да сябе». Рэкалекцыі адбудуцца з 26 па 29 каcтрычніка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 25-годдзе біскупскай сакры
27.10.2014 16:14 | адбылося

20 кастрычніка прыпадае 25-я гадавіна біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Святкаванне пройдзе ў дзень імянін Мітрапаліта — 28 кастрычніка, у свята святых Сымона і Юды, апосталаў.

 
У Пінску пройдзе фармацыйная сустрэча міністрантаў (абноўлена)
27.10.2014 15:00 | адбылося

З 28 па 30 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў. Удзельнікі будуць мець магчымасць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.

 
Дні духоўных сустрэч для юнакоў пройдуць у Шчучыне
21.10.2014 09:24 | адбылося

29–31 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў.

 
Міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюць на фармацыйныя сустрэчы
20.10.2014 14:32 | адбылося

На фармацыйныя сустрэчы Службы літургічнага алтара запрашаюцца міністранты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэчы адбудуцца напрыканцы кастрычніка.

 
У Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі
11.10.2014 14:20 | адбылося

У Брэсце ў сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса адбудуцца рэкалекцыі для моладзi. Рэкалекцыі пройдуць з 29 па 31 кастрычніка.

 
Апостальскі Нунцый памоліцца ў Трасцянцы і Курапатах
29.10.2014 11:16 | адбылося

У другой палове дня 1 лістапада, у вігілію літургічнага ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, калі католікі традыцыйна адведваюць могілкі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб памаліцца за ахвяраў насілля і ўскласці кветкі ў знак ушанавання іх памяці.

 
У 11-ы раз пройдзе фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра»
17.10.2014 14:24 | адбылося

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбудзецца XI фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Сёлетні фестываль, які пройдзе з 21 па 31 кастрычніка, прымеркаваны да 150-гадовага юбілею святыні.

 
На Кальварыі ў Мінску адбудуцца працэсія і Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў
30.10.2014 23:29 | адбылося

2 лістапада на Кальварыі ў Мінску (парафія Узвышэння Святога Крыжа) адбудуцца працэсія і святая Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў.

 
Расклад набажэнстваў ва ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў у Гомелі
28.10.2014 11:42 | адбылося

31 кастрычніка ў 19.00 і 1 лістапада ў 8.00 у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці адбудзецца святочная Імша з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.