Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

2 сакавіка 2017 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 64-е пленарнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

aПадчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:

  1. У сувязі з выхадам новага Ratio Studiorum (ватыканскі дакумент пра фармацыю і адукацыю ў семінарыях) біскупы абмеркавалі яго прымяненне ў Касцёле ў Беларусі
  2. Каардынацыя ўзаемадзеяння манаскіх супольнасцяў з дыяцэзіяльнымі біскупамі з мэтай паляпшэння пастырскай дзейнасці
  3. Магчымасць удзелу пілігрымаў з Беларусі ва ўрачыстасці беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, якая адбудзецца 25 чэрвеня 2017 г. у Вільнюсе
  4. Справа распрацоўкі электроннага варыянту літургіі гадзін на беларускай мове
  5. Іншыя актуальныя пытанні.

Наступнае пасяджэнне запланавана на 4 мая 2017 г.

Адноўлена 02.03.2017 16:43
 
© 2003-2024 Catholic.by