Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

У сувязі з інфармацыяй, якая з’явілася ў СМІ з прычыны выдання «Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы» (Мінск 2013, аўтары: У. Завальнюк, М. Прыгодзіч, В. Раманцэвіч), які быў прадстаўлены ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, што ладзілася ў межах XV Міжнароднага з’езда славістаў, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што выданне гэтай кнігі, адным з аўтараў якой з’яўляецца ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, — гэта выключна асабістая ініцыятыва аўтараў слоўніка.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў навучанні і літургіі карыстаецца распрацаванай і прынятай касцёльнай уладай тэрміналогіяй, якая паўсюдна выкарыстоўваецца ў зацверджаных і выдадзеных літургічных кнігах, афіцыйных дакументах Касцёла, у перыядычных каталіцкіх выданнях на беларускай мове, а таксама на афіцыйным сайце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Выдадзены слоўнік не з’яўляецца аб’ектыўнаю лексічнаю крыніцаю і таму не можа быць нарматыўным для выкарыстання ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Мінск, 12 верасня 2013 г.

Адноўлена 03.02.2016 17:01
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.12 18:34Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
17.06 16:03Паведамленне з 57-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі