Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI | Друк |

Умілаваны Святы Ойча,

Атрымаўшы звестку аб сыходзе Вашай Святасці са служэння Біскупа Рыма, Наступніка святога апостала Пятра, ад уласнага імя і ад імя Іх Эксцэленцый, шаноўных членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, жадаю скласці Вашай Святасці выразы найглыбейшай удзячнасці за поўнае прысвячэнне Хрыстоваму Касцёлу і за пастаянны айцоўскі клопат аб Каталіцкім Касцёле ў нашай краіне.

Просім Вашу Святасць прыняць найсардэчнейшыя выразы разумення, салідарнасці і сыноўскай любові ад каталіцкіх біскупаў Беларусі, духавенства і люду вернага нашай краіны.

Запэўніваем Вашу Святасць у нашай духоўнай блізкасці і ўзносім Пану Езусу найгарачэйшыя малітвы з просьбай, каб адарыў здароўем і ўсялякімі іншымі ласкамі, дзеля дабра Вашай Святасці, Хрыстовага Касцёла і ўсяго свету.

З выразамі сыноўскай пашаны і ўдзячнасці

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Гродна, 12 лютага 2013 г.


Адноўлена 02.05.2013 14:39
 
© 2003-2024 Catholic.by