Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 51-га пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

20 верасня 2012 г. у мінскім Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 51-е пасяджэнне ККББ. У пленарным пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе члены ККББ, а таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На сустрэчы таксама быў прысутны Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

1. Біскупы абмеркавалі праграму Года веры, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 кастрычніка 2012 г. У межах Года веры будуць праходзіць розныя душпастырскія ініцыятывы ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, сярод якіх Агульнанацыянальная пілігрымка абраза Маці Божай Будслаўскай, вывучэнне дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, а таксама перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус па краіне.

2. Іерархі абмеркавалі падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі ў Рыё-дэ-Жанэйра (апошні тыдзень ліпеня 2013 г.) і Агульнабеларускай Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (лета 2013 г.).

3. Канферэнцыя Біскупаў прыхільна паставілася да прапановы І Кангрэса каталіцкіх СМІ аб стварэнні працоўнай групы па развіцці стратэгіі каталіцкіх медыя ў Беларусі.

4. Біскуп Казімір Велікаселец быў абраны адказным па справах духавенства пры ККББ.

5. У сувязі з дыскусіяй над праектам закону «Аб ахове здароўя», падрыхтаваным Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, біскупы прапанавалі шэраг заўвагаў у духу каталіцкай этыкі, якія накіруюць міністру аховы здароўя.

6. Дата наступнага пасяджэння ККББ прызначана на 11 снежня 2012 г.

Адноўлена 20.09.2012 19:54
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі