Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродна — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Гродна — касцёл Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Кабяка, 12/2-25
г. Гродна
230026

Тэл.: (8-0152) 54-09-68
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 11.00, 13.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00
Адпуст: Нядзеля Божай Міласэрнасці
вЗ гісторыі парафіі

Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995г. (дата рэгістрацыі), гэта самая вялікая парафія горада — больш за 50.000 вернікаў. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. Але 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.

Апякуюцца парафіяй ксяндзы-сэрцане — ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. 21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі — кс. Віктар Сівіцкі. На 2003 г.парафія налічвала больш за 7000 вернікаў.

25 мая 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).

Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.

Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці — велічны тытульны абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа.
Адноўлена 08.09.2009 12:00
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.